Вы праглядаеце журнал [info]basarymkales

тэставанка па холмсю

  • 07 Сак 2012 at 11:53 PM

ПрайдзіСвет - прайдзі тэст!
ПрайдзіСвет
Слядамі Шэрлака Холмса
мой вынік – 9 з 15
Кар’еру прыватнага дэтэктыва вы не зробіце, але вось у Скотланд-Ярд — паспрабуйце! Асцерагайцеся Лестрада, трымайцеся бліжэй да Хопкінса.
Прайдзі Тэст!

Ента пракрасна!
Фортачка мовы - ад Пістончыка. Востратрыпешчушчыя моўныя праблемы ўздымае аўтар у сваім артыкуле, апублікаваным у 8-м нумары часопіса ПРОХОДІМЕЦ ПРАХВОСТ ПРАЙДЗІСВЕТ

"Пра трасянку есць две пазіцыі — іё цілі сьцісьняюцца, цілі ржуць і чмошаць."


Для іншаземцаў гэта краіна гарналыжных курортаў, кампазітараў ды “бюракратаў у фраках і скураных шортах”, для саміх яе жыхароў — “краіна без уласцівасцяў”. З наступнага тыдня ў продажы новы нумар часопіса “ARCHE” “Аўстрыя: ад імперыі да нацыі”.

чытайце цалкам на prajdzisvet.org

У выдавецтве Змітра Коласа выйшла чарговая кніга фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан па-беларуску — “Чарадзееў капялюш” (пераклад Алесі Башарымавай). Гэта самая вясёлая, летняя і дзіцячая аповесць пра жыхароў Мумідола. Нагадаем, што Зміцер Колас ужо выдаў дзве муміаповесці: “Маленькія тролі і вялікая паводка” (пераклад Насты Лабады) і “Камета над далінай мумітроляў” (пераклад Алесі Башарымавай і Насты Лабады). Чытачы, што цярпліва (ці нецярпліва) чакалі працягу прыгодаў мумісям’і і яе сяброў, нарэшце змогуць радавацца і сплятаць хвасты бантам. Кніга ў хуткім часе мусіць паступіць у продаж праз сетку кніжных крамаў “Белкнігі”.

Кароткі агляд

Жудасная і чароўная знаходка Сніфа — чорны цыліндр Чарадзея — робіць лета ў Мумідоле неверагодна дзівосным, захапляльным і небяспечным. Тое, што паляжыць нейкі час у цыліндры, ператворыцца ў… ніколі нельга ведаць загадзя, у што! Хто ведае, чым зрабіліся яечныя шкарлупінкі, кінутыя на дно капелюша? У каго ператварыўся Мумітроль, які схаваўся пад капелюшом, і мурашыны леў, ягога завабілі туды падманам?.. Пра гэта юны чытач зможа даведацца з кнігі — разам з тым, як правільна лавіць мамлюкоў, што можна знайсці на незаселеным востраве, чаму варта асцерагацца хаціфнатаў, чаго шукае халодная і страшная Морра, а чаго — самотны і няшчасны Чарадзей. Магчыма, нехта з чытачоў нават засвоіць дзіўнаватую мову тофслаў ды віфслаў — прынамсі, “ПрайдзіСвет” спадзяецца на гэта. Пакуль няма ніводнага мастацкага перакладу з гэтай мовы.

Паводле prajdzisvet.org

коця

  • 10 Крс 2009 at 11:56 PM

купаласлэм

  • 05 Крс 2009 at 7:20 PM

Med

  • 19 Сак 2009 at 9:08 PM

на каляды на каляды

  • 23 Снж 2008 at 10:28 PM

на дубец павесіўшы клунак свой
дзед мароз старэнькі нясе раство
глянь ды гэта ж бог у чырвоным з белым
на зямлю да нас з аблачыны збеглы
кідае снегам раство - лавіце!
вам - у ружовасці
вам - у блакіце
і калі ты выйдзеш на ганак, брат
глянеш -
там
дзе самая
далячынь
прэч сыходзіць нейкі дзівак-жабрак
з тонкай палкаю на плячы
==

upd: дзякую спадару Барташу за спасылкi:
http://lito.ru/text/68677
http://lito.ru/text/68674

стары малюнак

  • 06 Снж 2008 at 6:14 PM

Tove

  • 06 Чэр 2008 at 4:18 PM




(с)Алеся, 2007. (асфальт, каляровая крэйда) :))